Памерла лісяня, якое злавілі ў падвале шматпавярховіка ў Баранавічах
31.10.2011 18:09
—
ЧП
Памерла лісяня, якое злавілі ў падвале шматпавярховіка ў Баранавічах
Навіна пра злоўленае лісяня і яго будучы лёс выклікала вялікі рэзананс сярод чытачоў з розных куткоў краіны.
У выпадку з гэтым звычайным лісянём беларусы праявілі незвычайную здольнасць да ўласнай ініцыятывы, актыўнай пазіцыі і салідарнасці.
У каментарах, дасланых чытачамі Intex-press, людзі выказваліся гатовымі ахвяраваць самым дарагім – сваімі сродкамі і вольным часам, каб захаваць жыццё дзікаму звярку.
Аднак, як паведамілі Intex-press на Баранавіцкай гарадской ветэрынарнай станцыі, сёння раніцай ветэрынары знайшлі лісяня ў клетцы мёртвым.
На жаль, падрабязнасці пакуль застаюцца невядомыя.
Заўтра ветэрынары адвязуць цела жывёліны ў Брэсцкі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, спецыялісты якога высветляць, быў гэты звер здаровы ці хварэў на шаленства.