Па "выгадным курсе"
29.10.2011
—
ЧП
440 тысяч рублёў і мабільны тэлефон "Самсунг" атрымаў раней ужо судзімы 22-гадовы жыхар Шчучына за... сувенірную стадоларавую купюру, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Махляру ўдалося збыць яе мясцовай жыхарцы, якая не звярнула ўвагі на тое, што на гэтай паперцы няхай і дробным шрыфтам, але пазначана, што купюра "не з’яўляецца плацежным сродкам". Проста курс быў надта ўжо "выгадны"...
Барыс ПРАКОПЧЫК.