А як жа матчын інстынкт?

Источник материала:  
26.10.2011 — ЧП

Гаспадыня дома і маці сямі дзяцей раніцай прыняла спіртныя напоі, прыйшла дахаты, запаліла і лягла спаць. Прачнулася ад паху дыму і пакінула хату. Пры гэтым малодшы сын заставаўся ў доме.

Гэта — тлумачэнні 41-гадовай жанчыны спецыялістам МНС, якія тушылі пажар у вёсцы Цішкаўка Рэчыцкага раёна. 4-гадовы хлопчык аказаўся кемлівы і выбраўся на ганак самастойна, калі дом ужо гарэў. На шчасце, тры старэйшыя сыны разам з бацькам, які характарызуецца станоўча, былі на працы. Яшчэ двое дзяцей — у школе, і адзін — у сябра. Поўнасцю знішчаны дах і маёмасць у хаце. Хлопчык дастаўлены ў Рэчыцкую бальніцу, дзе падазрэнне на атручванне прадуктамі гарэння не пацвердзілася. А вось нецвярозая маці паспела атрымаць апёкі верхніх дыхальных шляхоў і шпіталізавана. Як расказала кіраўнік справамі Караваціцкага сельскага Савета Кацярына Ус, сям'і будзе прапанавана жыллё з фонду, які ёсць у сельсавеце, а пакуль пацярпелыя размешчаны ў сваякоў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

"Уралам" — на дзіка ў кукурузе

На сельскагаспадарчым полі ў арандаваных угоддзях Бераставіцкай раённай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў вядзецца незаконнае паляванне на дзіка з выкарыстаннем грузавіка — такі сігнал атрымалі работнікі Гродзенскай аблінспекцыі. Выехалі на месца і сапраўды заспелі за гэтым заняткам мясцовага жыхара.

— Незаконнае паляванне вялося без выкарыстання зброі. На полі ўбіралі кукурузу, у чым удзельнічаў і грузавік "Урал" адной з гаспадарак. А ў кукурузе зараз актыўна харчуюцца дзікі. Аднаго з іх, відаць, і заўважылі, пасля чаго паранілі, здзейсніўшы наезд аўтамабілем. Потым жывёлу дабілі каменнем, — паведамілі падрабязнасці здарэння "Звяздзе" ў Гродзенскай аблінспекцыі. Заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В Таиланде прогремела серия взрывов, есть жертвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика