У Віцебску пакаяўся інтэрнэт-мяняла, і яму даравалі
25.10.2011 12:11
—
ЧП
У Віцебску пакаяўся інтэрнэт-мяняла, і яму даравалі
ЕўрарадыёСтудэнт незаконна зарабіў 80 мільёнаў і вымушаны быў аддаць грошы дзяржаве.
Віцебская абласная пракуратура спыніла расследаванне, распачатае у адносінах да 22-гадовага студэнта, які прадаваў электронныя грошы ў валюце праз сістэму Webmoney, не зарэгістраваўшыся ў якасці прадпрымальніка. Малады чалавек атрымаў такім чынам прыбытак у 80 мільёнаў рублёў. Але праваахоўныя органы даравалі яму пасля таго, як ён раскаяўся. Ну і, зразумела, выплаціў тыя 80 мільёнаў на карысць дзяржавы.