У цэнтры Гродна гарэў гістарычны будынак
23.10.2011 13:49
—
ЧП
У цэнтры Гродна гарэў гістарычны будынак
Увечары 21-га кастрычніка на вул. Вялікая Траецкая 57 загарэўся будынак канца 19-га стагоддзя. Дом моцна не пацярпеў - полымя закранула толькі першы паверх.
Распавядае краязнаўца Андрэй Вашкевіч:
- Гэты будынак - адзін з самых каштоўных будынкаў гэтага раёну. Разам з будынкам харальнай сінагогі – гэта два будынкі, што засталіся ад раёну “Школьны Двор".
У гэтым раёне калісьці было 3 вялікія сінагогі і некалькі малітоўных школаў. Будынак па Вялікай Траецкай, 57 – гэта будынак малітоўнай школы Клаўса, будынак, дзе навучалі і хлопчыкаў і дзяўчынак габрэйскай мове і рэлігіі.
Вядома, што ў 1890-м г. гэты будынак ужо стаяў. Хутчэй за ўсё, яго пабудавалі прыкладна ў 1880-м г.
Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку месціўся кааператыўны тэхнікум, а пасля ягоны інтэрнат”.
Андрэй Вашкевіч спадзяецца, што ўлады гораду калі–небудзь возьмуцца за аднаўленне раёну “Школьны Двор”.