У Мастоўскім раёне грыбнікі ўратавалі аляня
22.10.2011 12:00
—
ЧП
У Мастоўскім раёне грыбнікі ўратавалі аляня


Сабака скарыстаўся бездапаможнасцю аляняці і пачаў кусаць небараку. Аляня ўзнялося на ногі і пакульгала прэч. Сабака кінуўся за ім.
На адчайны крык аляняці выбегла аляніха, відаць маці, і павяла малое за сабою проста ў Шчару. Перабёгшы на другі бераг, аляніха азірнулася паглядзець, ці дзіцятка плыве за ёю: яно бездапаможна барахталася пасярэдзіне ракі. Пакуль аляня даплыло да берага і ўчапілася пярэднімі ножкамі за чарот, маці ўжо знікла ў гушчары.
Жанчыны, якія назіралі за тым, што адбываецца, кінуліся тэлефанаваць мясцоваму рыбаку Лявону. Той хуценька сеў у сваю лодку і праз пару хвілін быў каля аляняці. Ён паклаў малое ў лодку і вывез яго на бераг, куды знікла маці.

Пад сасною рыбак зрабіў аляняці бярлогу з трыснёгу і пакінуў небараку там.

Праз гадзіну Лявон вярнуўся назад, але аляняці ўжо не было: толькі на пяску засталіся сляды дарослага аленя…
Фота ўратавальнікаў