Бабуля выратавала маленькіх унучак

Источник материала:  
22.10.2011 — ЧП

Пажар у драўляным доме ў вёсцы Узрэчча Глыбоцкага раёна здарыўся а палове 12 гадзін дня. Пажарных выклікалі суседзі.

На момант пажару гаспадыня была ў Глыбокім, дома былі яе маці і дзеці — дзяўчынкі 2010 і 2011 гадоў нараджэння. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС бабуля выратавала з дома, які гарэў, абедзвюх. Ва ўсіх пацярпелых — апёкі рознай ступені цяжкасці. Як мяркуецца, прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі камп'ютара.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Дом правосудия: до второго взрыва оставались считанные минуты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика