У магілёўца забралі абутак, бо ён "не з таго раёна"
21.10.2011 17:38
—
ЧП
У магілёўца забралі абутак, бо ён "не з таго раёна"
gorad.byШасцёра хлопцаў пакінулі басанож на тратуары маладога чалавека, забралі ў яго і ягонага сябра мабільны тэлефон і грошы. Прычына: ахвяры аказаліся "не з таго раёна". Пра тое, як гэта адбылося, gorad.by даведаўся ў аддзеде інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёве 19 кастрычніка каля 20:30 два хлопцы (17-ці і 19-ці год) прагульваліся па завулку Рэспубліканскім (каля гандлёвага цэнтру "Мацерык"). На іх шляху стаялі шэсць хлопцаў. Як высветлілася пазней - два магілёўцы, астатнія – прыезджыя. Пяцёра з іх маюць судзімасць.
Група хлопцаў пачала запытваць у гуляючых маладзёнаў, "з якога тыя раёна". "Размовы" скончыліся бойкай. Шасцёра хлопцаў збілі двух маладых людзей, забралі ў іх каля 20 000 беларускіх рублёў, 100 расійскіх рублёў, пачак цыгарэт, і мабільныя тэлефоны, у 17-цігадовага маладзёна забралі туфлі.
Збітыя і абкрадзеныя хлопцы адразу звярнуліся ў міліцыю. Дваіх з кампаніі нападаўшых затрымалі адразу. Трэці пайшоў у міліцэйскі пастарунак даведацца пра лёс "таварышчаў", яго таксама затрымалі. Астатнія былі знойдзены пазней.
Супраць шасцярых хлопцаў узбуджана крымінальная справа па артыкуле 206, частка 2 (грабёж).