Два дні — дзве смерці
19.10.2011
—
ЧП
У Магілёве пад коламі аўтамабіляў загінулі два пешаходы.
Каля гандлёвага цэнтра грузавы аўтамабіль "ГАЗ" рухаўся заднім ходам па тратуары пасля разгрузкі. Кіроўца не заўважыў чалавека, і 67-гадовы мужчына загінуў. На наступны дзень, яшчэ цёмным ранкам, трагедыя адбылася на мосце цераз раку Днепр: аўтамабіль "Пежо" наехаў на 31-гадовую магіляўчанку. Вадзіцель не заўважыў яе, траўма аказалася смяротнай.
— У адно імгненне чалавека можа не стаць, — нагадвае інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды Магілёўскай ДАІ Таццяна Старасотнікава. — Будзьце асцярожныя, дбайце пра сваю бяспеку.
Ілона Іванова.