Цясляр загінуў на будоўлі фермы
14.10.2011
—
ЧП
У 8.30 у вёсцы Сасноўка Смаргонскага раёна на будоўлі малочна-таварнай фермы загінуў цясляр, мужчына 1989 года нараджэння.
Пасля падачы пачкі шыферу (43 лісты) будаўнічым кранам на дах малочна-таварнай фермы, якая будавалася, адбылося разбурэнне бруса, на якім трымаўся дах. У выніку цясляр упаў разам з грузам, атрымаўшы цялесныя пашкоджанні.
Сяргей РАСОЛЬКА.