Джэмперы і курткі замест шпротаў

Источник материала:  
07.10.2011 — ЧП

Супрацоўнікі Віцебскай мытні на беларуска-латвійскім участку мяжы знайшлі ў грузавіку буйную партыю кантрабанднага адзення.

На памежным пункце пропуску "Урбаны" ў грузавіку, які накіроўваўся з Латвіі на Украіну транзітам праз Беларусь, мытнікі ў грузавым адсеку паўпрычэпа знайшлі больш за 10 тысяч куртак і звыш 6 тысяч жаночых джэмпераў замежнай вытворчасці агульным коштам 10 мільярдаў рублёў. І гэта толькі па папярэдніх ацэнках. Цікава, што вадзіцель, наш суграмадзянін, перад тым, як знайшлі кантрабанду, паказаў мытнікам суправаджальныя дакументы на груз, у якіх адзначалася, што ён вязе на заказ украінскай фірмы шпроты ў алеі. Адзенне канфіскавалі.

←За восемь месяцев сотрудники угрозыска нашли подозреваемых в совершении 30 тысяч преступлений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика