Пажар у падвале. Пацярпела сям'я
Прыкладна ў 21.30 у пасёлку Калодзішчы Мінскага раёна па вуліцы Аршанскай адбыўся пажар у падвале жылога дома. Загінуў гаспадар, грамадзянін 1966 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальнік.
З апёкамі першай-другой ступені (пяці працэнтаў цела) і атручэннем прадуктамі гарэння былі шпіталізаваны жонка — равесніца гаспадара, індывідуальны прадпрымальнік, і сын гаспадара, 1991 года нараджэння, студэнт трэцяга курса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Апошні быў выратаваны работнікамі МНС. Як мяркуецца, прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых устройстваў і агрэгатаў (уцечка газу).
Радыеактыўная крыніца ў металаломеРаніцай у Мар'інай Горцы па вуліцы Андрэеўскай на адкрытай пляцоўцы аддзела нарыхтоўкі Пухавіцкага райспажыўтаварыства ў металаломе была знойдзена крыніца радыеактыўнага выпраменьвання.
Як паведамілі "Звяздзе" ў Цэнтры сацыялогіі і прапаганды бяспекі МНС РБ, яна ўяўляла сабой металічную трубу даўжынёй адзін метр з дыяметрам 40 міліметраў. Праведзеныя работнікамі МНС замеры паказалі, што радыяцыйны фон складае 70 мкЗв/г (норма — 0,2 мкЗв/г, перавышэнне ў 350 разоў, папярэдне гэта быў радый-226), прычым на адлегласці два метры фон быў у норме. Небяспека магчымага радыеактыўнага забруджвання была ліквідавана ўнітарным прадпрыемствам "Экарэс". Пацярпелых не было.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Украў 99 кілаграмаў рыбыУ горадзе Новалукомль з тэрыторыі ўчастка рыбгаса, якая ахоўваецца, укралі 99 кілаграмаў рыбы агульным коштам больш як 2,6 мільёна рублёў. Нехта ноччу разбіў аконнае шкло і трапіў у цэх.
Супрацоўнікі Чашніцкага раённага аддзела ўнутраных спраў устанавілі, што рыбу ўкраў 26-гадовы раней судзімы, беспрацоўны жыхар вёскі Багатыр. Заведзена крымінальная справа.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.