Дапамаглі апавяшчальнік і сусед
21.09.2011
—
ЧП
У нядзелю мастоўскім выратавальнікам патэлефанаваў грамадзянін з вёскі Малыя Азяркі: дом суседа моцна задымлены. Аднак пажар быў патушаны яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС.
Адбылося ж наступнае. Гаспадыня дома, падыходзячы да жытла, пачула гук спрацаваўшага аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Паклікала на дапамогу суседа. Мужчына вынес з дома сына гаспадыні (1978 года нараджэння) на вуліцу, пасля чаго заліў канапу вадой. Вінаваты ў пажары, згодна з папярэдняй версіяй, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Мяркуецца, што мела месца неасцярожнасць пры курэнні.
Сяргей РАСОЛЬКА.