Грамадзянін Польшчы спрабаваў вывезці з Беларусі 620 літраў дызельнага паліва
17.09.2011
—
ЧП
Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
Лідскія пагранічнікі затрымалі 21-гадовага дальнабойшчыка ў пункце пропуску "Беняконі-1". Вадзіцель устанавіў у паўпрычэпе два бакі, якія не былі падключаны да сістэмы сілкавання. Менавіта там пагранічнікі знайшлі кантрабандную салярку. Паліва коштам больш за Br3 млн канфіскавана.