Тэлевізар і халадзільнік загарэліся самі

Источник материала:  
17.09.2011 — ЧП

У раённым цэнтры Міёры адбыўся пажар у доме з-за таго, што загарэўся тэлевізар. Сын гаспадыні ўключыў тэлевізар, які быў выраблены больш за дзесяць гадоў таму і выйшаў з пакоя. Калі вярнуўся — убачыў полымя. У выніку пажару ніхто не пацярпеў, агонь толькі пашкодзіў сцены і маёмасць.

А ў Віцебску прычынай пажару стаў стары халадзільнік. Гаспадыня кватэры, пенсіянерка, не пацярпела. Спецыялісты раяць не пакідаць без нагляду электрапрыборы і абавязкова выключаць іх з разеткі. Што тычыцца халадзільнікаў, калі ім больш за дзесяць гадоў, то абавязкова штогод трэба выклікаць майстра і своечасова праводзіць тэхнічнае абслугоўванне.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Нахабства межаў не ведае

Непасрэдна са стойкі службы бяспекі ў адным з вялікіх гандлёвых цэнтраў Гомеля вечарам раптам зніклі 256 тыс. рублёў у аднаго са спецыялістаў гэтага падраздзялення. Як высветлілася, іх "пазычыў" 21-гадовы грамадзянін, які ўжо быў асуджаны за крадзеж.

А вось двое беспрацоўных са Светлагорска знайшлі іншы спосаб здабыць грошы. Грамадзяне залезлі на пляцоўку РУП "Гомельдругмет", якая знаходзіцца пад аховай і выцягнулі адтуль 80 кг лому сталі і 870 кг — чыгуну. Сабака дапамог знайсці зладзеяў разам з іх даволі важкай здабычай.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←На белорусско-украинской границе обнаружена партия бритв стоимостью более полумиллиарда рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика