У Глыбокім пастралялі бадзяжных сабак і не прыбралі іх з дарог

Источник материала:  
15.09.2011 11:19 — ЧП

У Глыбокім пастралялі бадзяжных сабак і не прыбралі іх з дарог


Некалькі дзён таму ў Глыбокім пастралялі бадзяжных сабак. Некаторых нават - на вачах у дзяцей.

Розныя меркаванні можна чуць на гэты конт ад жыхароў нашага горада. Некаторыя кажуць, што добра, бо ўжо яны надакучылі, цягаюць з хлявоў і клетак розную жывёлу. Другія – добра робяць, бо сабакі гуртуюцца ў статкі, потым могуць напасці і на людзей. Трэція – лепш бы зрабілі прытулкі для бадзяжных жывёл, чым іх забіваць на вачах у людзей і г.д. Шмат людзей – шмат меркаванняў. 

Але адно павінна быць зразумелым усім – у людзей павінна прысутнічаць усё ж такі нейкая гуманнасць. І калі так здарылася, што твая прафесія, звязаная з забойствам жывёл, трэба хаця б застрэленую жывёліну сабраць і адвезці ў спецыяльнае месца, каб яна не валялася некалькі дзён на вуліцах горада. 

У Глыбокім пастралялі бадзяжных сабак і не прыбралі іх з дарог
На вул. Ламаносава застрэлены сабака ляжыць ужо 2 дні



←Пираты захватили нефтяной танкер у берегов Бенина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика