Выйшлі ноччу на дзіка
Двое браканьераў з незарэгістраванымі стрэльбамі пайшлі на дзіка. Час набліжаўся да поўначы, было цёмна. 33-гадовы мужчына пачуў шум і стрэліў у той бок, але трапіў не ў дзіка, а ў свайго напарніка. Карцеч прабіла галаву і грудзі.
Назаўтра раніцай ва ўрочышчы Бакава (Столінскі раён) забітага знайшоў мясцовы жыхар, які пасвіў кароў. Вядзецца следства.
За наган год і год за пісталетЖыхар Баранавічаў летась прадаў рэвальвер сістэмы "Наган", які быццам бы знайшоў у Івацэвіцкім раёне, а затым збыў пісталет Макарава куплены невядома дзе і ў каго.
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прыгаварыў мужчыну да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Калегія Брэсцкага абласнога суда прыгавор пакінула ў сіле.
Індыкоў знайшлі ў чужым хляве24 індыкі пенсіянера з в. Новая Попіна (Драгічынскі раён) хадзілі па полі побач з хатай. Гаспадар не мог нават падумаць, што індыкі могуць знікнуць, але тыя прапалі.
Аператыўная група прыехала шукаць птушак і знайшла іх ў хляве пенсіянеркі з гэтай жа вёскі. Завялі крымінальную справу. Будзе суд?
Сымон Свістуновіч.
Ахоўваў працуКаля дома па вул. Піянерскай у Баранавічах стаяла аўтамашына хуткай дапамогі. Невядомы адчыніў дзверцы кабіны, нанёс вадзіцелю тры ўдары нажніцамі, прычыніў цяжкія пашкоджанні.
Калі міліцыя затрымала злачынцу, то аказалася, што параніў вадзіцеля 40-гадовы інжынер па ахове працы з Віцебска.
Сымон Свістуновіч.