Пагарэлі напярэдадні свята
14.09.2011
—
ЧП
У вёсцы Ніўкі Добрушскага раёна, у царкве святога Аляксандра Неўскага, напярэдадні прастольнага свята загарэўся бляшаны дах. Агнём пашкоджаны ўнутранае начынне храма і 30 кв.м даху. На момант узнікнення пажару людзей у будынку не было, ранішняя служба ўжо закончылася. Будынак і вялікую частку матэрыяльных каштоўнасцяў супрацоўнікі МНС выратавалі. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі. Царква Аляксандра Неўскага ў вёсцы Ніўкі адноўлена ў 1991 годзе.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.