Паўночны хуліган

Источник материала:  
06.09.2011 — ЧП

У Горках распачата крымінальная справа: 21-гадовы студэнт сельскагаспадарчай акадэміі абвінавачваецца ў хуліганстве.

А 12 гадзіне ночы нецвярозы малады чалавек пашкодзіў дзясятак аўтамабіляў, якія былі прыпаркаваны каля аднаго з дамоў на праспекце Інтэрнацыянальным. Адны машыны ён падрапаў ключом, на іншых пакінуў адбіткі ад удараў нагамі. Да таго ж ён накінуўся і на выпадковага мінака: папрасіў у яго закурыць, але не паспеў той дастаць цыгарэту, як атрымаў удар па твары. Невядома, што так раззлавала студэнта, але яго паўночны ваяж можа абысціся дорага: за падобныя дзеянні, паводле дзейнага заканадаўства, пакаранне можа быць аж да 3-х гадоў пазбаўлення волі.

Алена Казлова.

І плот, і сейф, і банер

7 метраў плота з боку вуліцы ад прыватнага дома выкраў невядомы ў вёсцы Верхняя Олба Жлобінскага раёна.

70-гадовая гаспадыня ноччу не пачула, што разбіраюць яе агароджу. У Чыгуначным раёне Гомеля крымінальная справа заведзена па факце выкрадання рэкламнага банера з лагатыпам вядомай кампаніі. А вось у Мазырскім раёне шукаюць зламысніка, які праз незачыненае акно залез у прыватны дом, адкуль выцягнуў металічны сейф. Між тым, у ім знаходзіліся дзве паляўнічыя стрэльбы, буйная сума грошай, залатыя вырабы і дакументы. Злодзей заўважыў і незамкнёны гараж, адкуль "пазычыў" пнеўматычную стрэльбу.

Мяса сярод адходаў

паспрабаваў вывезці з тэрыторыі Гомельскага мясакамбіната кіроўца гэтага прадпрыемства.

58-гадовага грамадзяніна на аўтамабілі "ГАЗ-53" без адпаведных дакументаў затрымалі разам з прадукцыяй на суму каля Br1 млн. Прыкладна на такую ж суму абрабаваў ААТ "Рыбгас "Трэмля", што ў Петрыкаўскім раёне, інвалід 2-ой групы з Калінкавічаў. З сажалкі ноччу сеткай ён нелегальна вылавіў 100 кг карпа.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Беременная наркоманка подозревается в нескольких десятках мелких краж

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика