Сразу три несчастных случая на производстве зарегистрированы в Пружанском районе за неделю

Источник материала:  
05.09.2011 11:56 — ЧП

Сразу три несчастных случая на производстве зарегистрированы в Пружанском районе за неделю

Раённыя будні
Напрыканцы мінулага тыдня адразу два няшчасныя выпадкі на вытворчасці адбыліся ў раёне.

На збожжаскладзе ААТ "Пружанскае" у вёсцы Галасяціна 33-гадовы слесар залез на дах будынка, каб нібыта выправіць нейкія непаладкі. Аднак шыфер, а пад ім гнілыя перакрыцці не вытрымалі вагу мужчыны, які ў выніку ўпаў з вышыні чатырох з паловай метраў на бетоннае пакрыццё. Работнік знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.

Нецвярозым быў на працоўным месцы і электрык ТАА "Ружаныбуд", які працаваў на будаўніцтве воданапорнай вежы каля в. Асошнікі. Мужчына вырашыў узняцца на 26-мятровую вышыню. Аднак страціў раўнавагу, упаў з лесвіцы і ўдарыўся аб жалезабетоннае кальцо.

Абодва пацярпелыя з моцнымі траўмамі змешчаны ў траўматалагічнае аддзяленне Пружанскай ЦРБ. Расследаваннем абставін здарэння займаюцца спецыялісты Бярозаўскай міжраённай інспекцыі працы.

Яшчэ адзін няшчасны выпадак здарыўся 29 жніўня. Выконваючы работы, будаўнік ААТ "Рамбуд г. Пружаны" сарваўся з даху будуемага пяціпавярховага дома. Мяркуецца, што ён не карыстаўся сродкамі бяспекі, у прыватнасці не быў прычэплены страхавым тросам. Адразу 21-гадовы мужчына з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Пружанскай ЦРБ. Расследаваннем абставін здарэння займаюцца спецыялісты Бярозаўскай міжраённай інспекцыі працы.

Вікенцій Бартасевіч, галоўны дзяржінспектар БМІП 
←В Бресте лось стал причиной аварии, в которой пострадала девушка-водитель

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика