Траўмаваны смяротна
Пры правядзенні работ на казловым кране смяротна траўмаваны 20-гадовы электрык аднаго з буйных гомельскіх прадпрыемстваў. Рабочы рамантаваў электраабсталяванне на вышыні 9 метраў. Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, цела загінулага з прыкметамі пашкоджання электрычным токам з вышыні здымалі выратавальнікі.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Падрыхтаваліся да школыВучань Уваравіцкай школы Буда-Кашалёўскага раёна, які ўжо мае судзімасць за крадзеж, разам з непрацуючым раней судзімым сябрам залез у дом мясцовай жанчыны. Вылезлі са здабыткамі: ноўтбукам, мабільнікам і музычнымі дыскамі. Грамадзян затрымалі разам з рэчамі. Дзве дзяўчынкі, 13 і 15 гадоў, спакусіліся на флэш-карты. Пяць такіх прылад яны сцягнулі з гандлёвага месца ў буйным гандлёвым цэнтры Гомеля.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Хацеў дапамагчы...Мужчына, які жыве ў прыватным доме па вул. Брэсцкай у Баранавічах, надумаў дапамагчы суседцы. Калі зайшоў да яе, то вырашыў найперш пакаштаваць груш. Сусед накіраваўся да дрэва — і наступіў на бляху, якой была прыкрыта глыбокая яма. У выніку падзення мужчына зламаў пазваночнік.
Сымон Свістуновіч.