Перакулілася яхта

Источник материала:  
02.09.2011 — ЧП

У апошні дзень лета ў 19 гадзін па тэлефоне "101" паведамілі пра тое, што каля "Вострава кахання" на Заслаўскім вадасховішчы перакулілася лодка і што некалькі чалавек знаходзяцца ў вадзе.

Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, на адлегласці каля 1,5 кіламетра ад берага пры парыве моцнага ветру капітан яхты не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго судна перакулілася. Сем чалавек апынуліся ў вадзе. На шчасце, яны былі ў выратавальных камізэльках. Адзін з пацярпелых адплыў ад перакуленай яхты на 200 метраў, дзе яго падабраў у сваю лодку мужчына, які і патэлефанаваў выратавальнікам. У гэты час іншая прыватная яхта, што плыла міма, падабрала яшчэ шасцярых пацярпелых. Прыбыўшыя на месца выратавальнікі высветлілі, што на востраве знаходзіцца восьмы ўдзельнік паездкі. Усю кампанію работнікі МНС даставілі на бераг, а катар АСВОДа туды ж адбуксіраваў перакуленую яхту. Медыкі правялі агляд людзей, што былі на судне: на шчасце, ніхто з іх не пацярпеў. Застаецца дадаць, што за апошнія некалькі месяцаў гэта ўжо другі зафіксаваны выпадак, калі на вадасховішчы перакулілася яхта і ў вадзе апынуліся людзі. У мінулы раз падчас здарэння таксама цярпелі бедства некалькі чалавек, аднак усё ў выніку скончылася добра.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В Минске второклассница попала под колеса автомобиля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика