Ніхто не паляваў. А дзікі тады адкуль?

Источник материала:  
02.09.2011 — ЧП

У лясным масіве паблізу вёскі Першамайск Рэчыцкага раёна было знойдзена месца разбору дзікіх жывёл. Пра што паведамілі дзяржінспектарам.

На месцы работнікі Лоеўскай міжрайінспекцыі знайшлі вантробы і шкуры са слядамі агнястрэльных раненняў ажно шасці дзікоў. З мясцовай раённай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў паведамілі, што ў гэтым месцы ніякага палявання на дзікоў не праводзілася. Зараз разглядаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы: шкода ад незаконнага палявання склала 12,6 мільёна рублёў (360 базавых велічынь).

А вось работнікам Стаўбцоўскай міжрайінспекцыі ўстанавіць асобу аднаго браканьера пашчасціла адразу. Каля гадзіны ночы за два кіламетры ад вёскі Клецішча Стаўбцоўскага раёна быў затрыманы брыгадзір будаўнічай брыгады ААТ "Мінскрамбуд", які разам з невядомым пакуль напарнікам займаўся незаконным паляваннем з выкарыстаннем лямпы-фары, аднаствольнай незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы і аўтамабіля "Аўдзі А-6".

Сяргей РАСОЛЬКА.

Сума маленькая, але...

Вайсковец з Маларыты заявіў у міліцыю, што яго абакрала невядомая — з кішэні штаноў выцягнула 10 тысяч рублёў і 2 долары.

Аператыўнікі ўстанавілі, што тыя грошы каля 4 гадзін ночы выкрала 18-гадовая беспрацоўная. І хоць сума была невялікай, дзяўчыну арыштавалі і завялі крымінальную справу.

Трапіў пад грузавік

На палявую дарогу каля в. Востраў (Ляхавіцкі раён) выехаў на веласіпедзе 6-гадовы хлопчык, жыхар Туркменіі, і трапіў пад грузавік "ЗІЛ-131".

Дзіця загінула на месцы. Кіроўца быў цвярозы. Вядзецца следства.

Сымон Свістуновіч.

←В Минске второклассница попала под колеса автомобиля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика