Кантрабанда аўтазапчастак на Br600 млн

Источник материала:  
01.09.2011 — ЧП

Гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску "Брузгі" затрымалі партыю кантрабандных запчастак для аўтамабіляў, паведаміў БЕЛТА намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце Гродзенскай рэгіянальнай мытні Віктар Гурэеў.

Увагу мытнікаў прыцягнуў грузавы аўтамабіль з партыяй аўтазапчастак, які рухаўся з краін Заходняй Еўропы ў Расію. Пры аглядзе аказалася, што ў грузавым адсеку аўтамабіля акрамя заяўленых у таварасуправаджальных дакументах запчастак перавозіцца буйная партыя няўлічанага грузу: панэлі прыборнай дошкі, пераключальнікі, прывадныя рамяні, металічныя дэталі для аўтамабіляў. У агульнай колькасці без выплаты мытных пошлін перавозчык спрабаваў перавезці праз мяжу амаль 18 тыс. аўтазапчастак на суму каля Br600 млн. Вядзецца праверка.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика