Малады вясковец скраў ахвяраванні на храм

Источник материала:  
31.08.2011 — ЧП

Ахвяраванні для царкоўных патрэб зніклі са Свята-Троіцкага храма ў Хоцімску. У падсобным памяшканні захоўваліся больш за 16 тысяч расійскіх рублёў, 60 долараў і 10 еўра — немалыя грошы ў наш час.

У Магілёўскім УУС паведамляюць, што па дапамогу ў міліцыю звярнуўся святар, і на працягу гадзіны следча-аператыўная група затрымала падазраванага. Жыхару вёскі Канава Хоцімскага раёна 22 гады, ён нідзе не працуе. Міліцыя высветліла, што малады чалавек убачыў незачыненыя дзверы падсобнага храмавага памяшкання, увайшоў і ўзяў грошы. Большую частку скрадзенага ўдалося вярнуць храму, аднак усё ж некаторую суму злодзей патраціў на ўласныя патрэбы. Распачата крымінальная права, за крадзеж пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 3-х гадоў.

Алена Казлова.

←59 ДТП с участием детей произошло с начала года в Минской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика