Гродзенская ДАІ шукае сведкаў начной аварыі
27.08.2011 13:48
—
ЧП
Гродзенская ДАІ шукае сведкаў начной аварыі
У вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі апынуліся дзьве 18-гадовыя дзяўчыны, якіх катаў па начным горадзе 17-гадовы “кіроўца”.
Трагедыя здарылася пасля гадзіны ночы 26 жніўня, паведамляе Гродзенская дзяржаўтаінспекцыя.
Гродзенец, які не меў правоў на кіраванне аўтамабілем, на вуліцы Вольгі Соламавай, рухаючыся ў бок Суворава, не ўтрымаў “Фальксваген” на дарозе. Аўтамабіль, збіўшы светлафор і дарожны знак, заехаў на правую ўзбочыну і адарваўся ад зямлі. Спыніла машыну апора асвятлення, якая пад націскам “Фальксвагена” зламалася.
Дзьве пасажыркі трапілі ў рэанімацыю. Кіроўца, які, падобна, быў пьяны, таксама шпіталізаваны, машына рамонту не падлягае. Бацька юнака распавёў, што той напярэдадні, як звычайна, папрасіў ключы ад машыны, каб пасядзець і паслухаць з сябрамі музыку.
ДАІ шукае відавочцаў ДТЗ і грамадзян, якія маюць інфармацыю пра абставіны здарэння. Званіце па тэлефонах 79-75-44 альбо 79-75-05.