Пральная машына ледзь не спаліла яслі-сад
27.08.2011
—
ЧП
Пра пажар на першым паверсе у двухпавярховым будынку сталічнага яслі-сада №383 па вуліцы Цікоцкага ў 15.07 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Мінскім гарадскім упраўленні МНС паведаміў адзін з яго работнікаў.
Пажарныя-выратавальнікі былі на месцы ўжо праз чатыры хвіліны. Да гэтага адміністрацыя ўстановы эвакуявала дзяцей (усяго 82 выхаванцы ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў), а таксама 10 работнікаў. Падчас разведкі было ўстаноўлена, што адбылося ўзгаранне пральнай машыны ў памяшканні пральні. У выніку пажару была пашкоджана сама пральная машына, закопчаны сцены пральні. Узгаранне выявіла аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала кароткае замыканне электраправодкі пральнай машыны.
Сяргей РАСОЛЬКА.