"Мазда" і качка

Источник материала:  
25.08.2011 — ЧП
Як у вёсцы бяспраўны вадзіцель на няспраўным аўтамабілі спрабаваў аб'ехаць свойскую птушку

У вёсцы Будзішча Магілёўскага раёна адбылося незвычайнае ДТЗ. На аўтамабілі "Мазда-626" на вясковай вуліцы 31-гадовы жыхар Магілёва спрабаваў аб'ехаць качку, якая пераходзіла дарогу, але гэты гуманны ўчынак меў вельмі непрыемныя наступствы. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу, потым на ўзбочыну, дзе аўтамабіль перакуліўся.

"Мазда" і качка— Калі сталі разбірацца, то высветлілі, што мужчына быў раней пазбаўлены права кіравання аўтамабілем за нецвярозае ваджэнне, — пракаментавала інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Старасотнікава. — Але і гэта спагнанне яго не спыняла — ён зноў садзіўся за руль выпіўшы. На рахунку гэтага вадзіцеля — зусім не адзінае парушэнне дарожнага парадку.

Акрамя гэтага, "мазда", якой кіраваў бяспраўны вадзіцель, была тэхнічна няспраўная. А калі зусім дакладна: у салоне, акрамя руля і прыборнай панэлі, больш нічога не было, нават сядзенняў. Аб разважнасці ў гэтым выпадку гаварыць проста не выпадае.

Ілона Іванова.

←В Перу произошло сильное землетрясение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика