Работнік лагера загінуў на пажары

Источник материала:  
23.08.2011 — ЧП

У 21.41 па тэлефоне 101 паведамілі, што ў пасёлку Ільіч Улукоўскага сельскага Савета Гомельскага раёна гарыць электраправодка ў будынку, размешчаным на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера "Прамень".

Праз 15 хвілін на месцы пажарныя ўбачылі, што гарыць ужо дах будынка, які не эксплуатаваўся, і дашчатая прыбудова. На момант узнікнення пажару на тэрыторыі лагера ў суседніх жылых карпусах знаходзілася 99 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 17 гадоў, а таксама 13 чалавек абслуговага персаналу. Ніхто з іх не пацярпеў. У выніку пажару знішчана прыбудова, дах на плошчы 300 квадратных метраў закінутага будынка, пашкоджана маёмасць унутры. Падчас разбору будаўнічых канструкцый знойдзены труп мужчыны, работніка лагера. Прычыны пажару высвятляюцца.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В Пинске восьмимесячный ребенок попал в реанимацию после «падения»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика