У Шчучынскім раёне перакуліўся мікрааўтобус
22.08.2011 19:31
—
ЧП
У Шчучынскім раёне перакуліўся мікрааўтобус

Здарэнне адбылося каля вёскі Вялікія Бярозаўцы на дарозе Астрына – Ваўкавыск. Рухаючыся ў бок Астрына 32-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем мікрааўтобуса Mercedes Sprinter на закругленні дарогі. Аўтобус занесла на мокрым пакрыцці, з’ехаўшы ў кювет, ён перакуліўся.
Пасажыры 1978,1979, 1982, 1983, 1986 і 1989 гадоў нараджэння трапілі ў бальніцу, двое з іх – у рэанімацыі.
Як паведамілі “Твайму стылю” ў ДАІ, сам кіроўца ў аварыі не пацярпеў і знаходзіцца дома. Апошні раз ён прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху (перавышэнне хуткасці руху больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну) усяго 3 тыдні таму.