ФАКТ

Источник материала:  
20.08.2011 — ЧП
Мяняла валюту ў міжнародным цягніку

Супрацоўнікі транспартнай міліцыі на станцыі Орша ў цягніку Мурманск — Харкаў затрымалі 31-гадовую валютчыцу, мясцовую жыхарку, якая купляла ў пасажыраў гэтага цягніка валюту.

У прыватнасці, яна абмяняла 1 мільён 60 тысяч беларускіх рублёў на 200 долараў ЗША і яшчэ Br 1,2 на 6 тысяч расійскіх рублёў. Зразумела, ніякага спецыяльнага дазволу на правядзенне валютных аперацый у "новаспечанай банкіркі" не было. У затрыманай пры асабістым аглядзе міліцыянеры канфіскавалі яшчэ больш як 14 мільёнаў беларускіх рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

І муж, і сужыцель — адна бяда

З вёскі Бушмічы Камянецкага раёна ў бальніцу прывезлі 51-гадовую жанчыну з рэзанай ранай брушной поласці. Высветлілася, што кабету нажом ударыў 50-гадовы сужыцель.

А з Дубровы Лунінецкага раёна ў райбальніцу паступіла 40-гадовая жанчына з прабітым чэрапам. Стан яе ацэньваецца як цяжкі. А разбіў галаву гаротніцы ўласны муж, на шэсць гадоў старэйшы.

Яна СВЕТАВА.

Забіў палкай з-за рэўнасці

У Аршанскім раёне 46-гадовага мужчыну з-за рэўнасці да жанчыны забіў 48-гадовы аднавясковец. Трагедыя адбылася ў доме, дзе жыў забіты. Як устанавілі эксперты, прыладай забойства стала палка, якой былі нанесены ўдары па галаве. Раўніўца затрымалі. Заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Чемпион мира по боям без правил признался в избиении студента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика