Вада — бяда, калі малыя дзеці без нагляду

Источник материала:  
17.08.2011 — ЧП

У вёсцы Вялікія Кругловічы Ганцавіцкага раёна патанула дзяўчынка, якой толькі споўніўся год. Яе маці адлучылася па справах, а наглядаць за дзіцем даручыла свайму бацьку. Ды дзед малой чамусьці недагледзеў унучку, тая ўпала ў невялікі штучны вадаём і загінула.

Дарэчы, сёлета ў Брэсцкай вобласці на вадзе ўжо загінула шасцёра дзяцей ва ўзросце да чатырох гадоў. Усе яны былі пакінуты без нагляду на кароткі час. Гэтага часу для бяды хапіла. Так што не пакідайце малых дзяцей, калі вада блізка.

Яна СВЕТАВА.

←Три тысячи пьяных водителей на Могилевщине стали виновниками в 71 ДТП, в них пострадало более ста человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика