"Нудыстаў" затрымалі
13.08.2011
—
ЧП
Чацвёра мужчын, якія жывуць у мікрараёне Паўночны, што ў Баранавічах, прайшлі голымі ад возера Свяцілаўскага да Лядовага палаца. А дзве жанчыны з іх адзеннем ішлі следам. Нехта з мінакоў патэлефанаваў у міліцыю, і "нудыстаў" затрымалі.
Выявілася, што ўсе яны раней былі судзімыя. Напачатку "нудысты" растлумачылі, што зрабілі гэта, выконваючы ўмовы закладу, а затым заявілі, што былі п'яныя і нічога не памятаюць.
Сымон Свістуновіч. Абрабаваў пенсіянеркуУ пад'ездзе дома па вуліцы Набярэжнай у Брэсце каля васьмі вечара на 84-гадовую бабулю напаў зламыснік і адабраў пакет з прадуктамі і кашальком. У кашальку пенсіянеркі ляжала 2 130 000 рублёў. Па гарачых слядах міліцыя затрымала рабаўніка.
Яна СВЕТАВА.