“Мерседэс” угналі з дапамогай ключа ад кватэры

Источник материала:  
12.08.2011 17:40 — ЧП

“Мерседэс” угналі з дапамогай ключа ад кватэры


Сёння ўначы супрацоўнікі ДАІ па гарачых слядах затрымалі двух гродзенцаў, якія ад няма чаго рабіць угналі ў адным з гродзенскіх двароў “Мерседэс” 1983 года выпуску.

Хлопцы ва ўзросце 18 і 19 гадоў без вызначанага роду заняткаў увечары набылі піва і “адпачылі” ў Пышках.
На адваротным шляху заўважылі “Мерседэс” і вырашылі пакатацца. Дзверы машыны хлопцы адчынілі ключом ад кватэры, з яго ж дапамогай запусцілі рухавік.
 
Паводле сайта Гродзенскай ДАІ, паблукаўшы па дварах, аматары прыгод выехалі на вуліцу Вольгі Соламавай, дзе звярнулі на сябе ўвагу нараду Дэпартамента аховы. Супрацоўнікі “Аховы” паспрабавалі спыніць угоншчыкаў, аднак былі вымушаныя звярнуцца па дапамогу да калег з ДАІ.
 
Як паведаміў ст.інспектар ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Алег Дук, нарад асобнага спецыяльнага ўзводу “Дэльта” распачаў пагоню ў 1.35. Парушальнікі на “Мерседэсе” накіраваліся ў бок возера Юбілейнае. Яны не рэагавалі на патрабаванні спыніцца, выязджалі на сустрэчную паласу, аднак ужо ў 1.58 былі затрыманыя.
 
Іх машыну ў 50 метрах ад паварота на возера заблакавалі аўтамабіль “Аховы” і машына ДАІ. Угоншчыкі затрыманыя. Супраць іх распачатая крымінальнася справа па арт.214 ч.2 КК Рэспублікі Беларусь.
←Boeing 737 «Белавиа» вынужденно сел в Сочи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика