Пажары па адным "сцэнары"
Двойчы за ноч сталічныя выратавальнікі выязджалі на пажары, дзе ратавалі людзей, курэнне якіх у нецвярозым стане і стала прычынай пажару. У абодвух выпадках "біць у званы" пачыналі суседзі.
У першым выпадку пра пажар у кватэры на другім паверсе двухпавярховага жылога дома па вуліцы Клумава паведамілі ў 1.23. На месцы высветлілася, што загарэліся пасцельныя рэчы ў жылым пакоі двухпакаёўкі, якая належала пенсіянерцы, інваліду першай групы па апорна-рухальным апараце. З кватэры выратаваны непрацуючы сын гаспадыні 1957 года нараджэння. У стане ап'янення і з дыягназам "атручэнне" ён быў шпіталізаваны. Па словах суседзяў, мужчына "злоўжываў".
Пазней быў званок у 4.04. На гэты раз бяда здарылася ў кватэры на чацвёртым паверсе чатырохпавярховага дома па вуліцы Вадалажскай. "Сцэнар" быў аналагічны вышэйапісанаму: загарэліся пасцельныя рэчы, гаспадар кватэры — непрацуючы 1963 года нараджэння — злоўжываў спіртнымі напоямі.
Сяргей РАСОЛЬКА.