ДАІ знайшла кіроўцу, які насмерць збіў пешахода
09.08.2011
—
ЧП
7 жніўня ў Мінску каля 23 гадзін 45 хвілін невядомы кіроўца на неўстаноўленым аўтамабілі (мяркуецца, што гэта "БМВ" 5-й серыі) без рэгістрацыйных знакаў здзейсніў наезд на пешахода-мужчыну 1983 г.н., які пераходзіў вуліцу на зялёны сігнал святлафора. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пешаход загінуў на месцы. Здарэнне адбылося на вуліцы Прытыцкага (аўтамабіль рухаўся з боку вуліцы Ляшчынскага ў кірунку вуліцы Лабанка) насупраць дома № 72.
Як паведамілі ўчора ў ДАІ Мінгарвыканкама, у выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў кіроўца быў знойдзены. Ім аказаўся 22-гадовы мужчына, які прызнаўся ў здзейсненым.
Алена АЎЧЫННІКАВА.