Адзін неасцярожны рух — і трагедыя
Толькі за апошнія тры дні мінулага тыдня некалькі трагедый адбылося на ўборачных работах у Брэсцкай вобласці.
63-гадовы камбайнер ААТ "Дружба" Баранавіцкага раёна праціраў шкло ў кабіне камбайна і выпадкова зачапіў рычаг кіравання гідраходу машыны. Камбайн пачаў адвольны рух, у выніку чаго быў траўмаваны памочнік камбайнера. Па дарозе ў бальніцу 54-гадовы мужчына памёр.
У вёсцы Горталь Івацэвіцкага раёна 28-гадовы механізатар таксама працаваў на ўборцы. Трактарам ён наехаў на 38-гадовую жанчыну, брыгадзіра гаспадаркі, якая ляжала ў траве. Чаму брыгадзір ляжала ў траве а шостай гадзіне вечара, высвятляе зараз следства.
На збожжатаку вёскі Наліўкі Івацэвіцкага раёна загінуў падлетак. 13-гадовы вучань мясцовай школы атрымаў смяротны ўдар бартом трактара, які прывёз збожжа.
Яна СВЕТАВА.