Захрасла ў поручнях
09.08.2011
—
ЧП
У Мінску чарговае здарэнне з дзіцем: выратавальнікі зноў вызвалялі "з палону" нагу дзяўчынкі, якая захрасла ў поручнях металічнай горкі.
Пра сітуацыю ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Цімашэнкі ў 17 гадзін у цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Мінскім гарадскім упраўленні МНС паведаміла выпадковая сведка. На месца быў накіраваны аўтамабіль хуткага рэагавання і брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. У пацярпелай — Аляксандры, 2006 года нараджэння — захрасла правая нага. Пасля вызвалення яе "з палону" дзяўчынка ў шпіталізацыі патрэбы не мела.
Сяргей РАСОЛЬКА.