У Мінску сутыкнуліся два матацыклы
09.08.2011
—
ЧП
Кіроўца аднаго з іх дзяўчына не заўважыла святлафор.
Каля гадзіны ночы 7 жніўня на праспекце Незалежнасці ў Мінску сутыкнуліся матацыклы Кавасакі (ім кіравала дзяўчына 1987 г.н.) і Сузукі, (кіроўца — малады чалавек 1985 г.н.). Як паведамляе ДАІ Мінгарвыканкама, дзяўчына атрымала цялесныя пашкоджанні і была змешчана ў бальніцу хуткай дапамогі.
Паводле слоў кіроўцы Сузукі, ён рухаўся па праспекце Незалежнасці і на скрыжаванні з вуліцай Філімонава спыніўся на святлафоры. І тут жа адчуў моцны ўдар у заднюю частку свайго матацыкла. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Алена АЎЧЫННІКАВА.