Грузавік спыніўся ў... агародзе

Источник материала:  
09.08.2011 — ЧП

Паводле інфармацыі Гродзенскай абласной Дзяржаўтаінспекцыі, гэта здарылася ў нядзелю ў пасёлку Пагранічны Бераставіцкага раёна.

Кіроўца аўтапоезда "Івека", рухаючыся з боку дзяржаўнай мяжы, паехаў на чырвоны сігнал светлафора і на цэнтральным перакрыжаванні не разышоўся з трактарам "МТЗ", які перавозіў збожжа. Ад удару трактарны прычэп перакуліўся, а грузавік, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення, знёс знак "Пешаходны пераход", агароджу і спыніўся ў агародзе адной з сядзібаў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Стоимость строительных работ по программе «Припятское Полесье» завысили на 735 млн. рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика