Работнік таварыства інвалідаў па зроку затрымаў злачынцу
Работнік аршанскага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства грамадскага аб'яднання "Беларускага таварыства інвалідаў па зроку" Дзмітрый Грыцанок затрымаў злодзея, які займаўся абрабаваннем легкавой аўтамашыны. Дзмітрый, які стаў выпадковым сведкам інцыдэнту, затрымаў правапарушальніка і перадаў яго міліцыянерам. За гэты грамадзянскі, мужны ўчынак смелы аршанец атрымаў у якасці падзякі ад начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама ганаровую грамату. Усё гэта адбылося ў прысутнасці кіраўніцтва і работнікаў прадпрыемства.
Генерал-маёр міліцыі Аляксандр Найдзенка падзякаваў смеламу чалавеку за дапамогу і падкрэсліў, што дзякуючы такім жа добрасумленным грамадзянам на Віцебшчыне толькі ў мінулым годзе раскрылі паўсотню злачынстваў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.