На Гродзеншчыне ў аварыю патрапіла машына з фанатамі "Партызана"
31.07.2011 16:05
—
ЧП
На Гродзеншчыне ў аварыю патрапіла машына з фанатамі "Партызана"
ЕўрарадыёУчора ў апошнім матчы першага круга чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе лідар — сталічны "Партызан" — гуляў у гасцях з ФК "Смаргонь". Гульня закончылася ўнічыю 1:1.
Як паведаміў Еўрарадыё адзін з нашых слухачоў, на Гродзеншчыне фанаты "Партызана", якія вярталіся пасля матча (ён, дарэчы, закончыўся да 20-й гадзіны), патрапілі ў аварыю. Адзін з аўтамабіляў, у якім ехалі трое хлопцаў і дзяўчына, перакуліўся. Адзін чалавек (ён, нібыта, прыехаў з Масквы) загінуў, астатнія — ў лякарні.
Ніякай інфармацыі пра гэтае здарэнне на сайце ФК "Партызан" пакуль няма.