Брагу канфіскавалі, а "завод" пакінулі

Источник материала:  
30.07.2011 — ЧП

Супрацоўнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска выявілі ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці міні-завод па вырабе самагону.

На момант візіту праваахоўнікаў у лясным масіве, дзе размяшчаецца гэтая "вытворчасць", было ўсяго 50 л брагі, аднак сама ёмістасць разлічана на 1 тону. Як мяркуецца, мясцовыя жыхары па чарзе выкарыстоўваюць гэтыя магутнасці. А вось хто менавіта займаецца забароненай справай, яшчэ трэба высветліць. Калі вам вядома месцазнаходжанне падобных "прадпрыемстваў", званіце па нумары "гарачай лініі" ў Мінску: 8 (017) 270 55 01.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←В Столинском районе девушка убила сестру из ревности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика