У Рагачове эвакуявалі з-за пажару 35 чалавек

Источник материала:  
30.07.2011 — ЧП

У Рагачове пры пажары ў 9-павярховым шматкватэрным доме загінуў адзін чалавек, 35 жыхароў былі эвакуяваны ратавальнікамі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў дзяжурнай часці МНС.

Пажар на другім паверсе дома здарыўся ў 0.23, супрацоўнікаў МНС выклікалі суседзі. Жыхары суседніх кватэр былі эвакуяваны, загінуў сын гаспадыні, чыя кватэра загарэлася, 1987 года нараджэння. Папярэдняя прычына — неасцярожнасць пры курэнні. У МНС падкрэсліваюць, што гэта прычына застаецца самай распаўсюджанай. За мінулыя суткі менавіта з-за неасцярожнасці пры курэнні здарыўся пажар у прыватным доме ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, у выніку якога загінула жанчына.

←В Столинском районе девушка убила сестру из ревности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика