"Цукровы" "Мерседэс"

Источник материала:  
30.07.2011 — ЧП

На дарозе Мінск — Віцебск у Бешанковіцкім раёне а дзясятай гадзіне вечара супрацоўнікі міліцыі затрымалі "Мерседэс-Бенц", на якім жыхар Віцебскага раёна, рабочы, вёз 2,4 тоны цукровага пяску на суму каля 10 мільёнаў рублёў.

Адпаведныя суправаджальныя дакументы на цукар адсутнічалі. Міліцыянеры высветлілі, што цукар належыць жыхарцы Віцебска, індывідуальнай прадпрымальніцы. У дачыненні да вадзіцеля склалі адміністрацыйны пратакол. Пакараюць і прадпрымальніцу. Цукар канфіскавалі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←В Столинском районе девушка убила сестру из ревности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика