Грузавік тараніў цягнік
27.07.2011
—
ЧП
Аўтааварыі на чыгуначных пераездах на Гродзеншчыне адбываюцца рэдка. З пачатку года было здзейснена толькі адно такое ДТЗ з цяжкімі наступствамі. Чарговае здарылася ў Зэльвенскім раёне: "КАМАЗ" урэзаўся ў цягнік.
Дваццацішасцігадовы вадзіцель машыны вёз асфальтабетон на будаўнічы аб'ект. У вёсцы Савічы на чыгуначным пераездзе ён праігнараваў светлавую і гукавую сігналізацыю. Адразу ўрэзаўшыся ў першы вагон, "КАМАЗ" у выніку апынуўся паміж дванаццатым і трынаццатым. Таварняк, што рухаўся з Ваўкавыска ў Баранавічы, паспеў праехаць ад месца сутыкнення каля двухсот метраў. Вадзіцель аўтамабіля цудам застаўся жывы. Са шматлікімі раненнямі ў шокавым стане ён змешчаны ў бальніцу. Затрымка ў руху цягнікоў перавысіла дзве гадзіны.
Алег Дук, старшы інспектар ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.