Выратавалі маці з маленькім сынам
27.07.2011
—
ЧП
Пра пажар у кватэры па вуліцы Чарняхоўскага ў Віцебску ў 3.45 у мясцовае падраздзяленне МНС паведаміла суседка.
Ахопленыя полымем вокны на чацвёртым паверсе пяціпавярховага жылога дома, моцна задымлены пад'езд — такую карціну ўбачылі выратавальнікі, якія былі на месцы здарэння праз тры хвіліны. З апошняга паверха яны выратавалі жанчыну з аднагадовым сынам, яшчэ пяць чалавек эвакуіравалі. Як мяркуецца, прычына пажару — кароткае замыканне халадзільніка.
Сяргей РАСОЛЬКА.