Аварыя з удзелам цягніка і КаМАЗа: затрыманы рух трох цягнікоў

Источник материала:  
26.07.2011 17:34 — ЧП

Аварыя з удзелам цягніка і КаМАЗа: затрыманы рух трох цягнікоў


Грузавік сутыкнуўся з таварным цягніком “Гродна-Баранавічы” на чыгуначным пераездзе ў Зэльвенскім раёне.

Аварыя з удзелам цягніка і КаМАЗа: затрыманы рух трох цягнікоўУ вёсцы Савічы на чыгуначным пераездзе кіроўца гружанага асфальтабетонам КамАЗа праігнараваў светлавую і гукавую сігналізыцыю. Машына сутыкнулася з таварным цягніком, які кіраваўся з Ваўкавыску ў Баранавічы і падыходзіў да пераезду. Машыніст рэзка пачаў тармазіць, аднак цягнік паспеў праехаць ад месца сутыкнення каля 200 метраў. У выніку грузавік апынуўся заціснутым паміж вагонамі.

26-гадовы кіроўца аўто цудам выжыў. З шматлікімі ўдарамі, рванай ранай рукі ў шокавым стане яго змясцілі ў Ваўкавыскі шпіталь. Папярэдні дыягназ – пералом паяснічнага пазванка.Чаму кіроўца праігнараваў сігналы на пераездзе, высвятліць пакуль не ўяўляецца магчымым.

Скарэжаны КаМАЗ даставалі з-пад колаў цягніка з дапамогай пагрузчыка Амкадор.

У выніку гэтага ДТЗ быў затрыманы рух двух пасажырскіх цягнікоў – “Баранавічы-Гродна” больш чым на 2 гадзіны, “Ваўкавыск-Баранавічы” на гадзіну 50 хвілін і грузавы састаў “Баранавічы-Ваўкавыск” на паўтары гадзіны. 

Фота: МНС

Аварыя з удзелам цягніка і КаМАЗа: затрыманы рух трох цягнікоў

Аварыя з удзелам цягніка і КаМАЗа: затрыманы рух трох цягнікоў


←В Витебске добровольцы-водолазы ищут пропавшего мальчика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика