Жыццё і хуткасць
10 чалавек загінулі на дарогах Магілёўскай вобласці за восем дзён, і яшчэ 24 чалавекі паранены.
Па звестках Магілёўскай ДАІ, большая частка аўтааварый адбылася з-за перавышэння вадзіцелямі дазволенай хуткасці руху. У сувязі з павелічэннем колькасці аварый асабовы склад ДАІ пераведзены на ўзмоцнены рэжым службы. Да парушальнікаў правілаў дарожнага руху, нецвярозых вадзіцеляў і ліхачоў абяцаюць ужываць самыя жорсткія меры.
У аддзяленні агітацыі і прапаганды Дзяржаўтаінспекцыі адзначаюць, што павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў. Уначы 18 ліпеня ў Магілёўскім раёне пад коламі "МАЗа" загінуў 43-гадовы веласіпедыст, а на наступную ноч у Быхаўскім раёне легкавы аўтамабіль насмерць збіў 21-гадовага веласіпедыста.
Увогуле ў ліпені ўжо адбылося больш за 50 ДТЗ, у якіх 14 чалавек загінулі і 52 траўмаваны.
Ілона Іванова.