Маланка не пашкадавала
21.07.2011
—
ЧП
20-гадовы жыхар Жлобіна стаў ахвярай маланкі. Малады чалавек прыехаў разам з двума сябрамі на веласіпедах адпачыць у Тураў Жыткавіцкага раёна.
Як расказаў старшыня Тураўскага гарсавета Ігар Міцюрыч, калі наляцела моцная навальніца, усе хлопцы знаходзіліся ў рацэ Прыпяць. Два юнакі пасля ўдару маланкі былі тэрмінова дастаўлены ў мясцовую бальніцу, а вось трэцяга выратаваць не атрымалася. Ён памёр да прыезду "хуткай дапамогі".
Ірына АСТАШКЕВІЧ.